BE RU EN

Абяцаны Пуціным крэдыт Беларусь атрымае не раней ліпеня

  • 11.06.2014, 12:36

Амбасадар Раснйскай Федэрацыі ў Менску не выключыў, што Беларусь можа атрымаць крэдыт у ліпені-жніўні.

Пра гэта Аляксандр Сурыкаў заявіў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску.

"Рашэнне аб выдзяленні міждзяржаўнага крэдыту ў памеры $2 млрд было прынята ў снежні мінулага года. Сёння Дзярждума разглядае папраўкі ў бюджэт і ён (міждзяржаўны крэдыт) знойдзе там сваё месца. Час спатрэбіцца на тое, каб падпісаць канкрэтныя дакументы", - сказаў ён.

Амбасадар не выключыў, што Беларусь зможа атрымаць гэты крэдыт у ліпені-жніўні.

"У ліпені-жніўні, а да гэтага моманту ВТБ зноў падмацуе грашыма Беларусь у памеры $1 млрд у выглядзе брыдж-крэдыту", - сказаў дыпламат.

Сурыкаў адзначыў, што міждзяржкрэдыт на $2 млрд будзе атрыманы, з гэтай сумы будуць пагашаныя сродкі брыдж-крэдыту і снежаньскага крэдыту на $450 млн.

Апошнія навіны