BE RU EN

Арыштаваны былы палітвязень Сяргей Казакоў?

  • 8.05.2014, 18:48

Ужо некалькі гадзін нічога не вядома пра месцазнаходжанне актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Сяргея Казакова.

Актывіст выйшаў з дому ў тры гадзіны дня, і з таго моманту з ім няма сувязі. Тэлефон апазіцыянера недаступны.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла праваабаронца.

Нагадаем, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Сяргей Казакоў быў у першы раз затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 6 траўня ў Менску. Тады пасля кароткай «растлумачальнай» гутаркі ён змог пакінуць міліцэйскі ўчастак.

На працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя амаль 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Апошнія навіны