BE RU EN

У Луганску баевікі штурмуюць вайсковую частку: ёсць ахвяры

  • 28.05.2014, 20:55

Ёсць страты як сярод асабовага складу вайсковай часткі, так і сярод нападнікаў.

Тэрарыстамі ўчыненая спроба захопу вайсковай частцы 3035 Усходняга тэрытарыяльнага аб'яднання Нацыянальнай гвардыі Украіны (палка канваявання асуджаных і асоб, узятых пад варту), паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай гвардыі Украіны. Воінская частка дыслакуецца ў горадзе Луганску, піша segodnya.ua.

Праваахоўнікі супраціўляюцца нападнікам, пакуль ідзе бой. Цяпер ёсць страты як сярод асабовага складу вайсковай часткі, так і сярод нападнікаў.

Канчатковая інфармацыя пра падзеі і колькасці пацярпелых ўдакладняецца.

Апошнія навіны