BE RU EN

Нелегалы штурмавалі гішпанскі горад у Афрыцы

  • 28.05.2014, 19:56

Мінулае начы аўтаномны гішпанскі горад Мэлілья штурмавала больш як тысяча мігрантаў.

Але толькі чатыры сотні здолелі пракрасціся ў гарадскі міграцыйны цэнтр. Людзі не хаваюць сваёй радасці, перадае тэлеканал Euronews.

Шукальнікаў лепшай долі не спыняюць ні высокія парканы, ні патрулі паліцыянтаў і памежнікаў.

Месты Сэута і Мэлілья знаходзяцца на ўзбярэжжы Міжземнага мора і мяжуюць з Марока. Гэтыя тэрыторыі з'яўляюцца адзінай наземнай мяжой Еўразвязу з Афрыкай.

Міграцыйны цэнтр у Мэлільі, разлічаны толькі на 480 чалавек, ужо перапоўнены. І тыя, хто туды пракраўся сёння, мабыць, будуць вернутыя вось у гэты мараканскі лагер. Тут нямала людзей з ранамі, атрыманымі падчас папярэдніх спроб пералезці праз 6-мэтровую агароджу міграцыйнага цэнтра, якая забяспечаная вострымі лёзамі і калючым дротам.

Апошнія навіны