BE RU EN

BelToll вярнуў грошы 4,5 тысячам аштрафаваных кіроўцаў

  • 28.05.2014, 18:57

Начальнік транспартнай інспекцыі Мінтранса Беларусі Леанід Лемеш агучыў вынікі працы сістэмы платных дарог у Беларусі.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі БАМАП, якая была прысвечаная выставе «цяжкай» тэхнікі на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску, адзін са спікераў нечакана закрануў сістэму платных дарог BelToll, якая закранае дзейнасць кампаній-перавозчыкаў.

Адказваючы на пытанне аднаго з журналістаў, Леанід Лемеш агучыў «некалькі лічбаў», якія апісваюць, як працуюць платныя дарогі, піша «Штодзённік».

Паводле звестак Лемеша, за 9 месяцаў працы сістэмы платных дарог BelToll зарэгістравана 220 тысяч парушэнняў кіроўцаў, траціну якіх (36%) склалі грамадзяне нашай краіны. Пераважная колькасць парушальнікаў-замежнікаў сядзелі за стырном легкавога аўтамабіля (104 тысячы або 47%), у 36 за 800 выпадкаў (17%) штрафы бралі з кіроўцаў грузавікоў.

Недасканаласць сістэмы дазволіла шэрагу кіроўцаў «адыграць» пастановы кантралёраў: адменена 12 920 тысяч парушэнняў. «У 4500 парушэнняў грошы былі выплачаны, - дадаў Лемеш, - яны былі вернутыя - як беларускім перавозчыкам, так і замежным».

Апошнія навіны