BE RU EN

Дзеля новага супермаркета ў Барысаве ссеклі 200 дрэў

  • 28.05.2014, 18:12

У Барысаве ў жылым мікрараёне адна з кампаній добраўпарадкавала тэрыторыю з парушэннямі.

У горадзе, у раёне помніка Паўлу Раку, узводзяць новы супермаркет. Выбранае для будаўніцтва месца падрыхтавалі такім чынам: спілавалі старыя дрэвы і кампенсавалі пасадкай новых. Але хутчэй за ўсё, яны загінуць, піша «Сельская газета».

- каментуе намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Мікалай Панкін. - Кампанія атрымала прадпісанне. За дзесяць дзён трэба выправіць парушэнне. Інакш штраф.

У Барысаве за апошнія некалькі гадоў пабудавалі з дзясятак супермаркетаў. Горад працягвае прырастаць новымі, але добраўпарадкаванне тэрыторый вакол такіх аб'ектаў не павінна адбывацца на шкоду зялёным насаджэнням.

- На месцах будоўлі крам ссеклі амаль дзвесце дрэў. Замест іх высадзілі блізу тысячы новых - ліп, бяроз, клёнаў, вербаў, - дадаў Мікалай Уладзіміравіч. - Так кампенсуюць шкоду прыродзе і горад становіцца зялёным.

Апошнія навіны