BE RU EN

На мяжы з Карабахам забітыя трое азербайджанскіх вайскоўцаў

  • 28.05.2014, 17:44

Трое азербайджанскіх вайскоўцаў загінулі ў выніку сутыкненняў на мяжы з непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікай.

Паводле інфармацыі азербайджанскага мінабароны, забітыя капітан, прапаршчык і радавы ўзброеных сіл, перадае BBC.

Сітуацыя на мяжы Азербайджана і Нагорна-Карабахскай рэспублікі, якая падтрымліваецца Арменіяй, у апошні час абвастрылася.

За апошнія некалькі месяцаў у выніку перастрэлак загінулі не менш за 11 чалавек. У мінулым годзе ахвярамі сутыкненняў сталі каля 20 чалавек.

Апошнія навіны