BE RU EN

35-я ракетка свету сенсацыйна абыграла Серэну Уільямс

  • 28.05.2014, 16:58

Іспанка Мугуруса абыграла першую ракетку свету Серэну Уільямс у другім крузе «Ралан Гарос».

35-я ракетка свету іспанка Гарбін Мугуруса нечакана перайграла дзеючую пераможцу «Ралан Гарос» амерыканку Серэну Уільямс і прабілася ў трэці круг спаборніцтваў.

Сустрэча завяршылася з лікам 6:2, 6:2. Матч працягваўся 1 гадзіну 4 хвіліны, піша gazeta.ru.

Першая ракетка свету выканала тры эйса, зрабіла пяць двайных памылак і ўсяго адзін раз узяла падачу суперніцы. Мугуруса у сваю чаргу здзейсніла два эйса, тры двайныя і пяць разоў зрабіла брэйк.

Наступнай саперніцай іспанкі будзе тэнісістка са Славакіі Ганна-Караліна Шмідлава, якая абыграла сёння амерыканку Вінус Уільямс.

Апошнія навіны