BE RU EN

Лукашэнка паляцеў у Казахстан

  • 28.05.2014, 16:32

Дыктатар накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Як чакаецца, 29 траўня ў Астане кіраўнікі Беларусі, Расеі і Казахстана правядуць пасяджэнне ў вузкім складзе, а затым да іх далучацца прэзідэнты Арменіі і Кыргызстана, а таксама члены дэлегацый, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Мяркуецца, што ў цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца пытанне падпісання Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Апошнія навіны