BE RU EN

Дыяна Арбеніна прэзентуе ў Менску кнігу «Спрынтар»

  • 28.05.2014, 12:37

У Менску адбудзецца аўтограф-сесія лідара рок-гурта «Начныя снайперы» Дыяны Арбенінай, прысвечаная выхаду яе новай кнігі «Спрынтар».

Сустрэча пройдзе 6 чэрвеня перад канцэртам гурта, піша ultra-music.com.

Новая кніга Арбенінай прысвечаная 20-годдзю яе творчай дзейнасці. У «Спрынтар» увайшлі апавяданні і вершы, або, як называе іх сама Дыяна, антыпесні.

- Кніга цалкам аўтарская. Не толькі па змесце. Раней я проста аддавала свае вершы на водкуп выдавецтву. Са мной раіліся, якія фатаграфіі выкарыстоўваць і як іх афармляць, але мы ніколі не рабілі макет самі, а гэтым разам вырашылі прыдумаць яго таксама і здалі ўжо гатовую кнігу, якую трэба толькі выпусціць. Мы вельмі старанна паставіліся да падрыхтоўкі гэтай кнігі, - распавядае Дыяна Арбеніна.

Чорна-белыя ілюстрацыі, якія сталі своеасаблівай гісторыяй гэтай кнігі, зрабіла вядомы расейскі фотамастак Аляксандра Маноўцава. Герой гэтай фотагісторыі - сама Дыяна Арбеніна.

Аўтограф-сесія пройдзе па адрасе вул. Русіянава, 4. Пачатак у 13:00.

Апошнія навіны