BE RU EN

Парашэнка: Мы пакладзем канец гэтаму кашмару

  • 28.05.2014, 11:56

Антытэрарыстычная аперацыя на ўсходзе Украіны будзе працягвацца.

"Мы пакладзем канец гэтаму кашмару, тут вядзецца сапраўдная вайна супраць нашай краіны", - сказаў ён у інтэрв'ю, апублікаваным у сераду ў нямецкім выданні "Більд", піша segodnya.ua.

На думку палітыка, усход Украіны знаходзіцца ў стане вайны. "Мы павінны рэагаваць", - заявіў Парашэнка.

Ён паведаміў, што адной з мэтаў сілавой аперацыі з'яўляецца "затрыманне сепаратысцкіх лідараў, якія павінны быць аддадзеныя пад суд".

"Нельга дапускаць, каб гэтыя тэрарысты і далей выкрадалі і расстрэльвалі людзей, захоплівалі будынкі і адмянялі законы", - сказаў Парашэнка.

Паводле яго слоў, фінансавае забеспячэнне ўкраінскай арміі з'яўляецца цяпер прыярытэтам для Кіева.

Нагадаем, адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне аднавілася антытэрарыстычная аперацыя на ўсходзе краіны.

Фота: EPA

Апошнія навіны