BE RU EN

На «Барысаўдрэве» ўзарвалі дзве трубы кацельні (Відэа)

  • 28.05.2014, 10:10

Работнікі МНС дэмантавалі 60-метровую і 30-метровую трубы кацельні на ААТ «Барысаўдрэў».

23 траўня спецыялісты выбухатэхнічнай службы Менскага абласнога ўпраўлення МНС выбухным спосабам дэмантавалі 60-метровую і 30-метровую трубы кацельні на ААТ «Барысаўдрэў».

Нягледзячы на тое, што візуальна складанага ў выбуху нічога няма, для правядзення гэтых работ спатрэбілася каля тыдня падрыхтоўкі, паведамляе прэс-служба МНС.

«Асаблівасць выбуху заключалася ў тым, што траекторыя падзення трубы праходзіла паміж шматкватэрным жылым домам і царквой, - распавёў начальнік выбухатэхнічнай службы Менскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялюк. - Усё прайшло ў адпаведнасці з праектам вытворчасці выбуховых работ, дзе разлічваецца патрабаваны аб'ём выбухоўкі, зона палення трубы, напрамак валкі. 60-метровая труба ўпала па зададзенай траекторыі».

У гэты ж дзень работнікі выбухатэхнічнай службы ўзарвалі і другую 30-метровую трубу.

Апошнія навіны