BE RU EN

У Рэчыцы будуць знішчаць супрацьпяхотныя міны

  • 28.05.2014, 9:58

Цэнтр утылізацыі супрацьпяхотных мін адкрыўся ў Рэчыцы.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны. Ён пабудаваны на тэрыторыі 2271-й базы інжынерных боепрыпасаў. Тут будуць знішчаць запас мін ПФМ-1 (супрацьпяхотных фугасных мін) з выкарыстаннем тэхналогіі так званай халоднай дэтанацыі (пры дапамозе зарадаў у таўстасценнай бронекамеры), піша БелТА.

Цвёрдыя адходы і газы будуць перапрацоўвацца да бяспечнага стану, які дазваляе працягнуць утылізацыю на палігоне цвёрдых бытавых адходаў. Праца будзе арганізаваная ў тры змены шэсць дзён у тыдзень. Для абслугоўвання аб'екта будзе задзейнічаны беларускі персанал. Плануецца, што ўжо ў канцы ліпеня прадпрыемства выйдзе на спраектаваную вытворчую магутнасць.

Рэалізацыя праекта пачалася восенню 2007 года. Тады на фінансаванне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Ліквідацыя боепрыпасаў, якія змяшчаюць міны тыпу ПФМ-1, у Беларусі» Еўрапейская камісія выдзеліла 4 млн еўра. Утылізацыі падлягаюць больш 3,3 млн мін ПФМ-1, якія знаходзяцца на захоўванні ва УС Беларусі.

Апошнія навіны