BE RU EN

ЗША разглядаюць увядзенне новых санкцый супраць Расеі

  • 28.05.2014, 7:34

ЗША каардынуюць абмеркаванне дадатковых санкцый з ЕЗ, ацэнка будзе зробленая ў бліжэйшыя дні.

Вашынгтон працягвае захоўваць у парадку дня магчымасць увядзення дадатковых санкцый у дачыненні да Расеі. Пра гэта паведаміла на брыфінгу ў аўторак прадстаўнік дзярждэпа ЗША Джэніфер Псакі, піша glavcom.ua.

«Сектаральныя санкцыі застаюцца ў парадку дня», - заявіла яна, адзначыўшы ў той жа час, што пакуль у яе няма ніякіх новых дадзеных для абмеркавання. Адказваючы на пытанне журналіста аб тым, ці можа стаць магчымае дачыненне Расеі да ўмяшання ў выбарчы працэс ва Украіне падставай для санкцый, Дж.Псакі сказала: «Мы будзем каардынаваць абмеркаванне аб дадатковых санкцыях з ЕЗ, ацэнка будзе зробленая ў бліжэйшыя дні».

Апошнія навіны