BE RU EN

МЗС Беларусі раіць украінцам будаваць «вертыкаль улады»

  • 27.05.2014, 10:04

Беларускія ўлады адрэагавалі на выбары ва Украіне маўчаннем кіраўніка і парадамі МЗС.

Замест віншавання з выбраннем новага прэзідэнта суседняй краіны, учора беларускі МЗС выступіў з адмысловай заявай.

"Неабходна канстатаваць, што выбарчая кампанія праходзіла ў беспрэцэдэнтна жорсткай і напружанай абстаноўцы. На жаль, частка грамадзян не была ўцягнутая ў выбарчы працэс", - гаворыцца ў заяве.

"Разам з тым, украінскае грамадства прадэманстравала высокі ўзровень грамадзянскай свядомасці і імкненне пачаць рух да забеспячэння нацыянальнай згоды, унутранай стабільнасці і ўстойлівага эканамічнага і палітычнага развіцця", - лічаць у беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"Спадзяемся, што дадзеныя выбары стануць значным крокам на шляху да аднаўлення ўзаемаразумення, нармалізацыі сітуацыі ў краіне, пабудове ва Украіне паўнавартаснай вертыкалі ўлады", - лічаць у МЗС Беларусі.

"Беларусь паважае выбар украінскага народа і гатовая да далейшага канструктыўнага супрацоўніцтва са сваім суседам", - рэзюмуе прэс-служба МЗС.

Апошнія навіны