BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч: Беларускія чыноўнікі стаміліся і думаюць пра пераварот

  • 22.05.2014, 11:58

Чыноўнікі стаміліся ад беларускага дыктатара і гатовыя арганізаваць пераварот.

Пра гэта першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў у інтэрв'ю camarade.biz.

"Чыноўнікі не могуць не задумвацца пра пераварот. Паглядзіце, як ляцяць галовы кіраўнікоў. Цалкам неабгрунтавана. Хтосьці з чыноўнікаў выкладваецца да мяжы, але без лібералізацыі эканомікі і свабоды дзеянняў яны вымушаныя спатыкацца", - сказаў Шушкевіч.

Паводле яго слоў, у атачэнні Лукашэнкі ёсць "форменныя нягоднікі".

"Яны адыходзяць ад прынцыпаў, але ўсё разумеюць. Калі Лукашэнка спатыкнецца, то яны яго першага патопяць", - адзначыў Станіслаў Шушкевіч.

Аднак яшчэ большую пагрозу для Лукашэнкі ўяўляе Пуцін, лічыць Шушкевіч:

"Пасля заяў па Украіне Лукашэнка можа быць на дрэнным рахунку ў Пуціна. Калі Пуцін пстрыкне пальцамі, Лукашэнкі не будзе. Ён раб Пуціна, што б ні казаў пра сваю самастойнасць", - заявіў Шушкевіч.

Апошнія навіны