BE RU EN

У Калінінградзе арыштавалі актывістаў за сцяг Германіі над ФСБ

  • 2.05.2014, 15:30

Сцяг сімвалізаваў неабходнасць выхаду Калінінградскай вобласці са складу РФ і далучэння да Еўрапейскага Звязу.

У Калінінградзе суд арыштаваў на два месяца траіх расейскіх актывістаў - Алега Савіна, Міхаіла Фельдмана і Дзмітрыя Фанарова - за тое, што тыя паднялі сцяг Германіі над будынкам ФСБ. Пра гэта LB.ua распавёў адзін з сяброў затрыманых.

Актывістаў абвінавачваюць у парушэнні артыкула 213.2 КК РФ - хуліганства, «здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове або арганізаванай групай альбо звязанае з супрацівам прадстаўніку ўлады», за які пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

«На будынку ФСБ размясцілі сцяг ФРГ як сімвал неабходнасці выхаду Калінінградскай вобласці са складу РФ і далучэння да Еўрапейскага Звяза, чым груба парушылі грамадскі парадак», - вынікае з пастановы аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Нагадаем, раніцай 11 сакавіка невядомыя павесілі сцяг Федэратыўнай Рэспублікі Германіі на будынак Калінінградскага ўпраўлення ФСБ. У той жа дзень затрымалі траіх актывістаў: Міхаіла Фельдмана, Алега Савіна і Дзмітрыя Фанарова.

Апошнія навіны