BE RU EN

Мітрапаліт Павел патрабуе забараніць выступленне польскага гурта ў Менску

  • 13.05.2014, 13:36

Канцэрт гурта «Бегемот» у Менску можа быць адменены.

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел лічыць, што нельга дапусціць выступлення ў беларускай сталіцы «сатанінскага» рок-гурта, паведамляе «Інтэрфакс».

«На 27 траўня плануецца рок-канцэрт нейкага рок-гурта, па-мойму, «Бегемот». Нельга дапускаць выступлення гуртоў сатанінскай накіраванасці. Трэба рабіць усё, каб сатанізм не прайшоў», - заявіў прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы журналістам у аўторак у Менску.

Адзначыўшы, што «ў сучасным свеце ёсць новае выпрабаванне - выпрабаванне свабодай», Патрыяршы экзарх усяе Беларусі падкрэсліў «Сёння ёсць пагрозы, якія могуць разбурыць хрысціянскія каштоўнасці, якія ствараліся стагоддзямі».

У сувязі з гэтым ён паведаміў, што пытанні захавання агульнахрысціянскіх каштоўнасцяў будуць абмеркаваныя на Праваслаўна-каталіцкім форуме, запланаваным да правядзення ў Беларусі ў пачатку чэрвеня гэтага года.

Апошнія навіны