BE RU EN

«Барысаўдрэў» напаўняе пачкі запалак толькі напалову

  • 13.05.2014, 12:47

На прадпрыемстве растлумачылі, што гэта памылка кантралёра.

«Дома газавая пліта, купляем пастаянна запалкі. Сутыкнулася з невытлумачальным фактам: заўважыла, што ў пачку колькасць запалак пастаянна розная. То 35 запалак, то 42. Ды бог з ім, але ж часта завод нават палову пачка запалкамі не запаўняе! Прыходзіцца сумяшчаць 2 пачкі, каб атрымаўся адзін поўны. Каб атрымаць адзін поўны пачак, даводзіцца сумяшчаць два», - піша чытачка onliner.by і дэманструе фатаграфіі.

На «Барысаўдрэве» пацвердзілі, што такое можа быць.

«19, 20 запалак ў пачку - гэта, вядома, надзвычайна. Мінімальная колькасць - 35. Але ў нас зараз запалкавая фабрыка стаіць на рамонце. Праходзіць прафілактычны рамонт старых аўтаматаў», - паведамілі на прадпрыемстве.

Цікава, што да 1985 года колькасьць запалак у пачку складала 60, пазней сталі выпускаць пачкі па 45 запалак, а цяпер стандартам з'яўляецца 36 запалак у адным пачку.

Апошнія навіны