BE RU EN

Амерыканскія дэсантнікі пачалі вучэнні ў Літве

  • 13.05.2014, 7:46

Ля межаў Беларусі пачаліся буйныя тактычныя манеўры.

У іх бярэ ўдзел брыгада «Жалезны воўк» - асноўнае злучэнне сухапутных войскаў Літвы - і паветрана-дэсантнае падраздзяленне арміі ЗША. Па словах вайскоўцаў, вучэнні будуць найбуйнейшымі ў гэтым годзе. У манеўрах возьме ўдзел каля паўтары тысячы чалавек, у тым ліку рота амерыканскіх вайскоўцаў (каля 150 чалавек). Яны знаходзяцца ў Літве з канца красавіка і адкамандзіраваныя са складу 173-й паветрана-дэсантнай брыгады арміі ЗША, якая базуецца ў італьянскім горадзе Вічэнцэ, піша ru.DELFI.lt.

У ходзе вучэнняў, якія пройдуць на палігоне Рукла, вайскоўцы адпрацуюць абарончыя дзеянні і ўзаемадзеянне розных падраздзяленняў.

Манеўры з'яўляюцца часткай распрацаванай НАТА праграмы вучэнняў у краінах, якія мяжуюць з Украінай. Пентагон неаднаразова падкрэсліваў, што ўсяляк дэманструе сваім саюзнікам падтрымку ЗША ва ўмовах крызісу на Украіне. Раней, у красавіку, Латвія, Літва, Польшча, Румынія і Эстонія звярнуліся да НАТА і ЗША з просьбай узмацніць ваенную прысутнасць на сваёй тэрыторыі ў сувязі з крызіснай сітуацыяй на Украіне.

Апошнія навіны