BE RU EN

Беларусь і Казахстан хочуць забараніць увоз польскіх яблыкаў

  • 24.04.2014, 18:30

Беларускія і казахстанскія ўлады след за РФ увядуць забарону на імпарт садавіны з Польшчы.

Аб магчымым абмежаванні ўвозу садавіны з Польшчы гаварылася ва ўчорашнім лісце кіраўніка службы Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта міністру сельскай гаспадаркі Польшчы Марэку Савіцкаму. Абмежаванні могуць закрануць і пастаўкі польскай прадукцыі праз трэція краіны.

Перш за ўсё, гэта тычыцца садавіны, гародніны і ягад з Польшчы. Са слоў супрацоўнікаў установы, фітасанітарная служба гэтай краіны не прымае дзейсных захадаў для ўзмацнення кантролю за адпраўленай прадукцыяй.

Аднак польскія ўлады ўпэўненыя, што патэнцыйная забарона мае яскравы палітычны падтэкст, які звязаны з падтрымкай Польшчай Украіны і крытыкай на адрас Крамля, паведамляе канал TVN24 са спасылкай на агенцтва Reuters (пераклад - charter97.org).

«Пастанова на забарону можа быць прынятая цягам двух трох тыдняў і будзе абавязковая для Расеі, Беларусі і Казахстана», - падкрэсліў у гутарцы з агенцтвам прэс-сакратар Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка.

Пры гэтым варта адзначыць, што Польшча з'яўляецца найбуйнейшым у свеце экспарцёрам яблыкаў, а Беларусь і Казахстан - самымі вялікімі рынкамі збыту садавіны з гэтай краіны.

Апошнія навіны