BE RU EN

Крымчане з фальшывымі пашпартамі штурмуюць украінскую мяжу

  • 24.04.2014, 11:44

Памежнікі канфіскоўваць фальшывыя ўкраінскія пашпарты ў грамадзян, якія едуць з Крыма.

Як паведамілі УНІАН у Аддзеле па пытаннях узаемадзеяння са СМІ адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, 23 красавіка два несапраўдных пашпарта выявілі супрацоўнікі Дзяржпамежслужбы падчас праверкі дакументаў грамадзян, якія рухаліся праз кантрольны пункт «Чаплінка».

У ходзе пашпартнага кантролю памежны нарад звярнуў увагу на 2 грамадзян Украіны, якія ехалі на аўтамабілі «Рэндж Ровер». Іх дакументы былі выдадзеныя толькі ў канцы сакавіка ў горадзе Армянск. Высветлілася, што гэтыя пашпарты з'яўляюцца несапраўднымі. Зараз дакументы канфіскаваныя, а пасажыры вернутыя ў зваротным кірунку.

Падобныя дакументы выявілі нядаўна і ў чыгуначным пункце кантролю «Мелітопаль». Пашпарты знайшлі ў двух пасажыраў цягніка «Сімферопаль - Кіеў». Дакументы таксама былі выдадзеныя ў Крыме ў канцы сакавіка і апынуліся несапраўднымі.

Нагадаем, у сакавіку Расея анэксавала ўкраінскі Крым і працягвае дэстабілізаваць сітуацыю на поўдні і ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны