BE RU EN

Атакай воінскай часткі пад Данецкам кіраваў расейскі вайсковец

  • 24.04.2014, 10:08

Нападам узброеных асоб на вайсковую частку ў Арцёмаўску кіраваў расейскі вайсковец.

Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў.

"Уначы быў напад на вайсковую частку, з мэтай завалодаць зброяй. Нападала група каля 70 чалавек на чале з рускім вайскоўцам (засвечаным на многіх фота ў Славянску - з вялікай барадой)", - напісаў ён.

Па словах Арсэна Авакава, дадзеныя аб пацярпелых з боку нападнікаў удакладняюцца.

Раней у Мінабароны Украіны паведамлялі, што ў ноч на чацвер, 24 красавіка, група з каля 100 невядомых здзейсніла напад на вайсковую частку ў горадзе Арцёмаўск. Нападнікі вялі агонь з аўтаматычнай зброі, гранатамётаў і актыўна ўжывалі ручныя аскепкавыя гранаты.

У ходзе адбіцця нападу атрымаў раненне вайсковец ваеннай службы па кантракце Узброеных сіл Украіны, пагрозы жыццю няма.

Фота: AP

Апошнія навіны