BE RU EN

Hyundai зняла фрыкавую рэкламу паводле сюжэтаў 70 фільмаў (Відэа)

  • 23.04.2014, 21:18

Кампанія Hyundai наважыла паэкспэрымэнтаваць.

Яна зняла міні-фільм паводле сюжэтаў 70 вядомых галівудскіх кінастужак. У атрыманым роліку складана ўлавіць які-небудзь сюжэт - вар'яцкая мешаніна зменлівых вобразаў і цытат.

Відэа здымала нямецкая кінагрупа на чале з рэжысёрам і прадусарам Крыстафам Асаўэрам. У апісанні да роліка, выкладзеным напярэдадні на YouTube, тлумачыцца, што ён створаны ў рамках тэмы, якая развіваецца цяпер Hyundai: "Натхненне: што натхняе цябе?". Ну і ўласна ў самым роліку даволі ненадакучліва прысутная леташняя мадэль аўтавытворцы - Grand i10, піша NEWSru.com.

Спіс фільмаў, якія выкарыстоўваюцца, не падаецца. Тыя, хто ўжо пракамэнтаваў відэа, назвалі не больш за 30 адгаданых імі стужак. Цытуецца і класіка Галівуда, і навінкі з апошняга "Оскара". Мяркуючы з камэнтароў нямецкіх інтэрнэт-карыстальнікаў - ім спадабалася.

Апошнія навіны