BE RU EN

«Белтэлекам» на тры гадзіны адключыў беларускі інтэрнэт

  • 23.04.2014, 16:15

З-за аварыі адсутнічаў доступ да аднаго з цэнтраў апрацоўкі дадзеных РУП «Белтэлекам».

Як паведамляе прэс-служба хостынг-правайдэра «Актыўныя тэхналогіі», 23 красавіка 2014 у 08:02 (GMT 3) сістэмамі маніторынгу было зафіксаванае знікненне вонкавай сеткі аднаго з цэнтраў апрацоўкі дадзеных РУП «Белтэлекам» .

Персанал ЦАД пацвердзіў сваю адказнасць за аварыйную сітуацыю і паведаміў, што яна закранула, у тым ліку, і іншых правайдэраў.

У 11:10 аказанне паслуг з боку ЦАДа РУП «Белтэлекам» было адноўлена.

«На жаль, афіцыйная інфармацыя аб прычынах узнікнення інцыдэнту з боку аператара да гэтага часу не прадастаўленая», - паведамілі ў ТАА «Актыўныя тэхналогіі».

Праблема нестабільнасці працы дата-цэнтраў «Белтэлекама» пагаршаецца тым, што згодна з Указам №60 усе беларускія юрыдычныя асобы абавязаныя размяшчаць свае сайты на тэрыторыі Беларусі, а «Белтэлекам» фактычна манапаліст на беларускім рынку хостынгу. Іншымі словамі, адна аварыя можа выключыць увесь беларускі інтэрнэт.

Апошнія навіны