BE RU EN

Сілавікі праводзяць ператрусы ва «Укртрансгазе»

  • 23.04.2014, 13:56

Прадстаўнікі ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю МУС Украіны пачалі ператрус у будынку ПАА «Укртрансгаз».

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» у прэс-службе газатранспартнага аператара.

Паводле яе дадзеных, следчыя дзеянні прадстаўнікамі УБАЗ МУС пачаліся ў 10:30 у сераду.

«Супрацоўнікаў апарата «Укртрансгазу» папрасілі пакінуць свае працоўныя месцы і выйсці ў калідор. Кіраўнік праўлення кампаніі Ігар Лохман праводзіць перамовы з прадстаўнікамі МУС», - удакладнілі ў прэс-службе.

«Укртрансгаз», 100% акцый якога належыць НАК «Нафтагаз Украіны», эксплуатуе сістэму магістральных газаправодаў і 12 падземных сховішчаў газу краіны.

Апошнія навіны