BE RU EN

Частку МКАД перакрыюць на тыдзень

  • 23.04.2014, 12:05

МКАД у раёне скрыжавання з праспектам Незалежнасці часткова перакрыюць на тыдзень.

Сталічным аўтаўладальнікам прыйдзецца аб'язджаць адну з галоўных магістраляў горада на працягу бліжэйшага тыдня. Пачынаючы з гэтага дня (серады) і аж да 1 траўня ўчастак унутранага боку МКАД працягласцю ў кіламетр часткова перакрыюць. Гэта звязана з будаўніцтвам пуцеправода.

У ДАІ Першамайскага раёна ўдакладнілі onliner.by, што часова будзе перакрывацца паўтары паласы ўнутранага кальца (ад праспекта Незалежнасці ў бок Партызанскага праспекта). Каб пазбегнуць затораў інспектары рэкамендуюць аб'язджаць паказаны ўчастак па вуліцах Скарыны, Філімонава, Заснавальнікаў.

Работы будуць ісці кругласутачна.

Апошнія навіны