BE RU EN

Тарас Беразавец: Расея распадзецца хутчэй, чым СССР пасля Афганістана

  • 23.04.2014, 10:05

Санкцыі Захаду прывядуць да распаду Расеі, бо яна слабей СССР.

Пра гэта на старонках выдання "Главред" распавёў дырэктар украінскай кампаніі Berta Communications Тарас Беразавец.

"Калі б Украіна пачала актыўныя баявыя дзеянні ў Крыме, Расія неадкладна б скарысталася гэтай магчымасцю для акупацыі Украіны. Пра гэта горка казаць, але цаной страты Крыма мы выратавалі ўсю Украіну", - лічыць палітолаг.

"Праглынуўшы такі кавалак, Расея не зможа яго пераварыць. У яе здарыцца геапалітычны заварот кішак. Санкцыі, якія былі накладзеныя на Расею, нашмат больш сур'ёзныя, чым тыя, якія Захад ужыў да СССР пасля ўварвання ў Афганістан у 1979 годзе. СССР спыніў сваё існаванне праз 12 гадоў пасля гэтага", - нагадаў эксперт.

"У выпадку з Крымам распад Расеі адбудзецца нашмат хутчэй, таму што сучасная Расея ў разы слабей Савецкага Саюза" - падкрэсліў Беразавец.

Раней Беразавец выказаў здагадку, што ваенная інтэрвенцыя Расеі ва Украіну магчымая ўжо ў гэтым годзе - Уладзімір Пуцін, акрамя Крыма, можа акупаваць практычна ўсе паўднёва-усходнія рэгіёны нашай краіны.

Апошнія навіны