BE RU EN

Фондавы рынак РФ адкрыўся падзеннем асноўных індэксаў

  • 23.04.2014, 9:56

Таргі на расейскім рынку акцый 23 красавіка пачаліся зніжэннем вядучых фондавых індэксаў.

Па стане на 09:55 па менскім часе індэкс ММВБ упаў на 0,32% - да 1331,34 пункта. Індэкс РТС знізіўся да адзнакі ў 1175,85 пункта, што на 0,25% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдняга гандлёвага дня, піша РБК.

У папярэдні гандлёвы дзень, 22 красавіка, таргі на расейскім рынку скончыліся зніжэннем асноўных індэксаў. Індэкс ММВБ знізіўся на 0,70% - да адзнакі 1335,62 пункта. Індэкс РТС да канца гандлёвай сесіі "палягчэў" на 0,77% - да 1178,81 пункта. Аб'ём таргоў па выніках дня наблізіўся да 322 млрд руб.

Сярод найбольш гандляваных у "зялёнай" зоне да канца дня апынуліся акцыі МТС (1,05%), "прэфы" "Транснафты" (0,65%), паперы "Нарнікелю" (0,48%). У "чырвонай" зоне апынуліся паперы Газпрама (-0,74%), ЛУКОЙЛа (-90,83%), Ашчадбанка (-1,70%).

Апошнія навіны