BE RU EN

Украіна стварае ваенную брыгаду з Літвой і Польшчай

  • 22.04.2014, 17:31

Украінскі ўрад даў згоду на стварэнне ваеннай брыгады з Літвой і Польшчай.

Міністр абароны Літвы Юозас Олякас, які знаходзіцца ў Кіеве з візітам, паведаміў, што ўрад Украіны падтрымлівае намеры стварыць сумесную ваенную брыгаду з Літвой і Польшчай.

Ён заявіў BNS, што атрымаў пацверджанне гэтага ад кіраўніка ўкраінскага ваеннага ведамства, піша «Інтэрфакс».

«Міністр запэўніў мяне, што яны сапраўды набліжаюцца да таго, каб можна было падпісаць дамову аб стварэнні (брыгады)», - сказаў Олякас пасля сустрэчы з Міхаілам Ковалем.

Нагадаем, у канцы сакавіка міністэрства абароны Польшчы паведаміла, што абнавіла планы па стварэнні адзінай з Літвой і Украінай ваеннай брыгады. Па словах члена Еўрапарламента ад Польшчы Паўла Коваля, цяперашні расейска-украінскі крызіс паслужыў новым імпульсам для фармавання падобнай брыгады.

Фота: golos.com.ua

Апошнія навіны