BE RU EN

Піліпец атрымаў пяць гадоў турмы

  • 22.04.2014, 12:30

Былы кіраўнік гарвыканкама Гомеля прыгавораны да турэмнага зняволення.

Прысуд вынесены Магілёўскім абласным судом.

«Віктару Піліпцу прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на пяць гадоў, з адбываннем пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у прэс-службе Вярхоўнага суда Беларусі.

Прысудам суда Піліпец прызнаны вінаватым у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, гэта значыць, наўмысным насуперак інтарэсам службы ўчыненні службовай асобай, якая займае адказную пасаду, з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, праінфармавалі ў судзе.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў судовую калегію па крымінальных справах Вярхоўнага Суда.

Нагадаем, у сваім апошнім слове Піліпец заявіў, што пры расследаванні гэтай крымінальнай справы выкарыстоўваліся «жахлівыя і часам забароненыя законам метады». Ён сказаў, што ў ходзе расследавання нават у сведак арыштоўвалася маёмасць, што, на яго думку, з'яўляецца самаўпраўнасцю з боку асобных членаў следчай групы.

Апошнія навіны