BE RU EN

«Народны мэр» Славянска ўжо 5 гадоў адшукваецца расейскай паліцыяй

  • 21.04.2014, 11:01

Прызначаны сепаратыстамі «народны мэр» Славянска Вячаслаў Панамароў з'яўляецца грамадзянінам РФ і з 2009 года знаходзіцца ва ўсерасейскім вышуку.

Вячаслаў Панамароў здзейсніў злачынства ў расейскім горадзе Элісце (Калмыкія) яшчэ 5 гадоў таму, а некалькі дзён таму заклікаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ўвесці расейскія войскі ў Данецкую вобласць, піша uapress.info.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама упраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Апошнія навіны