BE RU EN

Украінскія дэсантнікі адбілі ў сепаратыстаў захопленыя БМД

  • 18.04.2014, 18:02

У рамках спецаперацыі дэсантнікі канфіскавалі ў сепаратыстаў два захопленыя БМД.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

«Сёння, 18 красавіка, у Данецкай вобласці, у рамках антытэрарыстычнай аперацыі вайскоўцы высокамабільных дэсантных войскаў Узброеных Сіл Украіны вярнулі дзве з шасці адзінак бронетэхнікі, якія былі захопленыя экстрэмістамі 16 красавіка ў горадзе Краматорску.

З прычыны прафесійных дзеянняў «крылатай пяхоты» спецаперацыя прайшла без ахвяр і пацярпелых», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 16 красавіка ў горад Краматорск Данецкай вобласці ўвайшлі шэсць адзінак бронетэхнікі Узброеных Сіл Украіны (БМД), якія дзейнічалі паводле плану антытэрарыстычнай аперацыі.

У цэнтры горада рух калоны заблакавалі мясцовыя жыхары, якіх расейскія дыверсійна-тэрарыстычныя групы выкарыстоўвалі ў якасці жывога шчыта. У выніку блакавання экстрэмісты захапілі тэхніку, і калона накіравалася ў бок Славянска.

Апошнія навіны