BE RU EN

Генпракуратура Украіны распачала справу на «прэзідэнта Паўднёва-Усходу»

  • 17.04.2014, 9:55

У дачыненні да экс-старшыні апеляцыйнага суда Луганскай вобласці Анатоля Візіра адкрытая крымінальная вытворчасць.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Генпракуратуры Украіны.

Згодна з інфармацыяй, следчы ўпраўлення СБУ ў Луганскай вобласці ўнёс у Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў звесткі з папярэдняй кваліфікацыяй крымінальных правапарушэнняў па ч. 3 арт. 109 (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады), па ч.1 арт. 110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) і ч. 1 арт. 353 (самавольнае прысваенне ўладных паўнамоцтваў або звання службовай асобы) КК.

Нагадаем, Анатоль Візір учора абвясціў сябе «прэзідэнтам Паўднёва-Усходняй Украіны».

З 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Апошнія навіны