BE RU EN

Мэр Славянска пацвердзіла прысутнасць у горадзе вайскоўцаў РФ

  • 16.04.2014, 17:08

Нэлі Штэпа лічыць, што весці перамовы з акупантамі павінны Турчынаў і Яцанюк.

Гарадскі кіраўнік Славянска заяўляе, што ў горадзе прысутнічаюць вайскоўцы Расейскай Федэрацыі. Пра гэта яна паведаміла перад правядзеннем надзвычайнага з'езда дэпутатаў Партыі рэгіёнаў усіх узроўняў Данецкай вобласці, піша «Корреспондент».

Пры гэтым Нэлі Штэпа таксама ўпэўненая, што з вайскоўцамі РФ павінны дамаўляцца чыноўнікі вышэйшага ўзроўню, у прыватнасці выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў і прэм'ер Арсеній Яцанюк.

«Таксама трэба дамовіцца з тымі, хто іх (вайскоўцаў) даслаў», - сказала Штэпа.

У аўторак, 15 красавіка, паведамлялася, што Данецкае абласное ўпраўленне СБУ ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да мэра Славянска Нэлі Штэпы за сепаратызм па арт.110 КК (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны). Аднак ужо 16 красавік СБУ выбачылася і закрыла справу супраць мэра Славянска.

Апошнія навіны