BE RU EN

Украінцы вітаюць калоны танкаў і БТРаў на Данбасе

  • 15.04.2014, 13:41

Украінская армія пачала антытэрарыстычную аперацыю на Данбасе.

Другі дзень антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Улады сцягваюць да Данецкай вобласці танкі і бронетранспарцёры. Украінцы вітаюць калоны танкаў і БТРаў на Данбасе, пішуць novosti-o.

Нагадаем, 12 красавіка расейскія дыверсанты захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску. 13 красавіка МУС праводзіла ў горадзе антытэрарыстычную аперацыю, у выніку якой 9 чалавек былі параненыя, а адзін украінскі афіцэр забіты акупантамі.

Пасля гэтага Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны.

На дадзены момант сепаратысты і расейскія дыверсанты кантралююць адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах на ўсходзе Украіны - ад Славянска да Марыупаля.

Апошнія навіны