BE RU EN

Cілы неадкладнага рэагавання ў Беларусі прыведзеныя ў баявую гатоўнасць

  • 10.04.2014, 10:48

Гэта чарговы этап праверкі Узброеных сіл, які праводзіцца па распараджэнні Лукашэнкі.

Шэраг вайсковых частак і падраздзяленняў працягваюць ажыццяўляць комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні ў баявую гатоўнасць. У цяперашні час асобныя воінскія часткі са складу сіл неадкладнага рэагавання завяршылі правядзенне адпаведных мерапрыемстваў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Паводле атрыманых распараджэнняў, камандзіры і штабы прыступілі да падрыхтоўкі падпарадкаваных падраздзяленняў да выканання пастаўленых задач, арганізацыі кіравання, узаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння.

Праводзяцца агляды гатоўнасці асабістага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, пасля чаго адпаведныя падраздзяленні зробяць маршы на палігоны.

Апошнія навіны