НАТА перакідае ў Польшчу знішчальнікі F-16
- 6.03.2014, 22:01
У Польшчу прыбываюць амерыканскія знішчальнікі F-16 і кантынгент з 300 вайскоўцаў ЗША.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў міністр абароны Томаш Семаняк на сумеснай прэс-канферэнцыі з амбасадарам ЗША ў Польшчы.
- Учора ў парламенце прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў аб інтэнсіфікацыі польска-амерыканскіх кансультацый у галіне абароны з улікам сітуацыі на нашай усходняй мяжы. Сёння я хацеў данесці, што ў маючых адбыцца вучэннях будуць удзельнічаць амерыканскія войскі ў Польшчы ў значна большым маштабе. На наступным тыдні, у Польшчу прыбудуць 12 самалётаў F-16 і 300 вайскоўцаў ЗША, - сказаў Томаш Семаняк.
Міністр абароны дадаў, што польскі бок высока цэніць дапамогу саюзнікаў.
- Гэта хутка і эфектыўна, - дадаў ён.
Амбасадар ЗША ў Польшчы Стэфан Мюл адзначыў, што тое, што адбываецца ва Украіне, вельмі трывожна.
- Гэта драматычны выклік усёй сістэме бяспекі, якая існавала ў Польшчы на працягу апошніх 40 гадоў. Адна краіна спрабуе змяніць межы, гарантаваныя АБСЕ. Мы не можам гэтага прыняць. Мы павінны рэагаваць на выклік нашай бяспецы, - сказаў амбасадар.
Нагадаем, што ў Літву да чатырох самалётах F-16, якія ўжо выконваюць патруляванне ўздоўж межаў Балтыйскіх дзяржаў, учора з амерыканскай базы ў Велікабрытаніі былі перакінутыя 6 самалётаў F-15.
Фота: Wikipedia