BE RU EN

Спецназ затрымаў завадатара данецкіх сепаратыстаў (Відэа)

  • 6.03.2014, 18:27

Паўла Губарава затрымалі ў ягонай канспіратыўнай кватэры, дзе ён хаваўся ад праваахоўных органаў.

У Данецку затрыманы лідар сепаратыстаў Павел Губараў. Пра гэта паведамілі на ягонай персанальнай старонцы ў «Фэйсбуку». Інфармацыю пацвярджаюць данецкія журналісты, якія прысутнічалі пры затрыманні, піша liga.net.

На яго надзелі кайданкі, вывелі з дому і пасадзілі ў мікрааўтобус.

«5 хвілін таму Паўла Губарава арыштавалі прадстаўнікі СБУ у суправаджэнні групы спецназу», - сказана ў паведамленні на старонцы сепаратыста ў сацсетцы.

Апошнія навіны