BE RU EN

Артылерыйскі снарад КНДР праляцеў паблізу пасажырскага самалёта

  • 6.03.2014, 17:55

Артылерыйскі снарад, запушчаны КНДР, праляцеў паблізу маршруту, па якім ішоў кітайскі пасажырскі авіялайнер.

Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.

У аўторак КНДР запусціла сем артылерыйскіх снарадаў, якія ўпалі ў мора. Назіральнікі звязваюць гэтыя запускі, а таксама запускі ракет малой далёкасці, якія краіна зрабіла раней, з сумеснымі вучэннямі ЗША і Паўднёвай Карэі, якія праходзяць у рэгіёне, піша РІА Новости.

У чацвер прадстаўнік міністэрства абароны Кім Мін-сок заявіў, што праз сем хвілін пасля таго, як адбыўся запуск, кітайскі самалёт з 220 пасажырамі на борце, які ішоў з Японіі ў Кітай, перасёк траекторыю аднаго са снарадаў.

"Узнікла вельмі небяспечная сітуацыя. Правакацыйныя дзеянні Паўночнай Карэі парушаюць міжнародныя правілы паветранай навігацыі і ўяўляюць сур'ёзную пагрозу бяспецы грамадзян", - сказаў прадстаўнік ведамства.

Ён таксама паведаміў, што Паўднёвая Карэя паведаміла пра інцыдэнт кітайскаму боку. Улады КНР пакуль не каментуюць тое, што адбылося.

Апошнія навіны