BE RU EN

Украінцы перахапілі перамовы вайскоўцаў РФ

  • 6.03.2014, 12:15

У Крыме ВМС Украіны перахапілі частку перамоваў расейскіх салдат.

Украінцам атрымалася перахапіць перамовы расейскіх салдат. Загады байцам РФ аддавалі з ВМФ Расеі, перадае ТСН.

У цяперашні час сітуацыя ў Крыме застаецца напружанай - расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць новыя тактыкі блакавання караблёў і павялічваюць колькасць ваеннай тэхнікі на тэрыторыі аўтаноміі. Так, у Феадосіі, дзе яшчэ на мінулым тыдні знаходзілася тры БТР, сёння іх стала 9.

Расейскія вайскоўцы затапілі ў бухце Данзулаў свой карабель, каб заблакаваць уваход у мора караблям ВМС Украіны. Таксама гэтую бухту блакуе расейскі крэйсер «Масква» і яшчэ сем адзінак флоту РФ. Перакрыты доступ і да Стралецкай бухты. Галоўную бухту Севастопаля таксама працягваюць блакаваць. Расейскія сілы захапілі пункт кіраваннем уваходу караблёў у бухту. Сёння туды не пусцілі нават грамадзянскія судны. Так, караблю «Святая Ганна» з вялікай цяжкасцю ўдалося выйсці з бухты. Акрамя таго, быў захоплены штаб ВМС Украіны ў Севастопалі, а на ўездзе ў Керчы працягваюць стаяць блокпасты з аўтаматчыкамі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны