BE RU EN

Канада ўводзіць санкцыі супраць Расеі і атачэння Януковіча

  • 6.03.2014, 11:18

Улады Канады абвясцілі аб прыняцці абмежавальных мер у дачыненні да Масквы і былых членаў украінскага ўрада з-за становішча ва Украіне.

Пра гэта заявіў у парламенце прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

"Я аб'яўляю аб прыпыненні нашага ўдзелу ў расейска-канадскай міжурадавай эканамічнай камісіі, створанай для прасоўвання эканамічных сувязяў Канады і Расеі", - заявіў у парламенце Харпер. Ён не ўдакладніў, якія менавіта санкцыі Канада ўводзіць супраць Расеі.

"Будуць замарожаныя і актывы прадстаўнікоў рэжыму Віктара Януковіча", - адзначыў прэм'ер.

Харпер дадаў, што па просьбе Кіева Канада накіруе двух ваенных назіральнікаў у Крым у складзе місіі АБСЕ для кантролю за сітуацыяй на Украіне.

"У агульнай колькасці, ва Украіну накіроўваюцца 40 назіральнікаў з 21 краіны АБСЕ", - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі ў "Твітэры".

Нагадаем, раней Атава адклікала свайго амбасадара з Расеі для правядзення кансультацый па сітуацыі ва Украіне.

Апошнія навіны