BE RU EN

У менскім метро з'явіліся валідатары

  • 26.03.2014, 16:30

З 1 красавіка імі можна будзе скарыстацца.

З 1 красавіка валідатары ў менскім метро пачнуць працаваць у якасці дадатковага сродку аплаты праезду, акрамя жэтонаў і радыёкартак, пасля чаго бескантактавую смарт-картку «Мкнсктрансу» можна будзе выкарыстоўваць на ўсіх відах грамадскага транспарту сталіцы.

Прынцып працы валідатараў у метро аналагічны валідатарам у трамваях, тралейбусах і аўтобусах, якія менчукі ўжо апрабавалі, паведаміў прэс-сакратар менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Да 1 красавіка валідатары з'явяцца на ўсіх станцыях.

Апошнія навіны