BE RU EN

Расейскі марпех ва Украіне: У мяне ёсць задача, і я яе выконваю (Відэа)

  • 26.03.2014, 13:53

Украінскія вайскоўцы затрымалі расейскага марпеха, які спрабаваў трапіць ва Украіну.

У інтэрнэце з'явілася відэа допыту затрыманага. Ён прадставіўся Вячаславам Сцепаком і сцвярджаў, што хацеў цягніком дабрацца да вайсковай часткі 72136, размешчанай у Севастопалі на месца службы. Марскі пяхотнік заявіў, што праходзіў навучанне пад Валгаградам. Пры гэтым ён не змог успомніць імёнаў камандзіраў вайсковых частак ні на тэрыторыі Расеі, ні ў Крыме. Чалавек, які вёў допыт, выказаў здагадку, што салдат ехаў у Данецк.

«Мне паступіла вуснае пажаданне ехаць такім маршрутам. Дзейнічаў згодна з інструкцыяй», - кажа дапытуемы.

Расеец не выключае, што прыйдзецца прымяніць зброю супраць украінскіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны