BE RU EN

Машыну расейскай амбасады спалілі ў Афінах

  • 26.03.2014, 12:00

Невядомыя падпалілі машыну расейскай амбасады ў Грэцыі.

Пра гэта паведаміла РІА Новости крыніца ў паліцыі сталічнага рэгіёну Атыкі.

"Машына, якая належыць супрацоўніку дыпламатычнай місіі Расеі, была прыпаркаваная каля дома на вуліцы Афанасіу Дыяку ў раёне Неа Псіхіка. Яе падпалілі прыкладна ў 1.30 у ноч на 25 сакавіка", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, гэта было не самазагаранне, а падпал - загарэліся адразу тры колы, на месцы былі знойдзеныя рэшткі таблетак для распальвання камінаў.

Пажарныя прыбылі праз некалькі хвілін пасля выкліку і патушылі агонь, але аўтамабілю нанесены сур'ёзны ўрон, ён не падлягае аднаўленню. Паліцыя вядзе расследаванне і спрабуе ўстанавіць вінаватых.

Апошнія навіны