BE RU EN

У Брусэлі адсвяткавалі Дзень Волі

  • 26.03.2014, 11:20

Актывісты беларускай дыяспары Бельгіі адзначылі 96-ю гадавіну абвяшчэння БНР.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе офіса беларускай палітычнай эміграцыі (Антвэрпэн).

«25 сакавіка ў Брусэлі адбыўся пікет у гонар Дня Волі. Яго ўдзельнікі трымалі плакаты на англійскай мове: «Беларусь - турма Расеі», «Лукашэнка - дазорца Пуціна», «Расея, рукі прэч ад Украіны і Беларусі» і іншыя. Мінакі актыўна рэагавалі, падыходзілі, бралі ўлёткі і пыталіся пра сітуацыю ў Беларусі. Таксама былі заўважаныя рускамоўныя турысты. Некаторыя проста назіралі, іншыя апраўдвалі агрэсію Расеі супраць Украіны. Пасля заканчэння мерапрыемства яго ўдзельнікі наведалі ў горадзе Левен магілу кампазітара і аўтара беларускага нацыянальнага гімна «Магутны Божа» Мікалая Равенскага», - адзначылі там.

Апошнія навіны