BE RU EN

Рэжысёр «Дня народзінаў буржуя» адмовіўся выступіць на расейскім ТБ

  • 26.03.2014, 10:35

Рэжысёр Анатоль Мяцешка распавёў, чаму адмовіў рускаму Первому каналу.

Пра гэта ён распавёў сайту segodnya.ua.

«Нядаўна патэлефанавалі і прапанавалі выступіць у перадачы на Первом канале - выказацца па тым, што адбываецца зараз паміж нашымі краінамі. Першае, што я ў іх спытаў: «Перадача будзе ісці ў прамым эфіры?». Аказалася, што ў запісе. І я адмовіўся. Я ж ведаю, у што можна ператварыць чалавека з дапамогай мантажу. Не ведаю, што будзе пасля «Трубача» - праектаў у мяне пакуль што іншых няма. Быў адзін - пра тое, як дзяцей выхоўваюць для казацкай Сечы - можа, з ім усё ж такі атрымаецца нешта прыдумаць. Сцэнар ужо ёсць. Але калі запросяць працаваць у Расею... не ведаю. Няма жадання туды ехаць. Ніякага», - адзначыў Анатоль Мяцешка.

Апошнія навіны