BE RU EN

Улады Прыднястроўя заявілі аб збітым беспілотніку

  • 26.03.2014, 9:20

КДБ непрызнанай дзяржавы заявіла, што над яе тэрыторыяй збілі дрон, запушчаны з Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства.

"Запуск БПЛА быў ажыццёўлены з тэрыторыі Украіны групай асоб, як мяркуецца, якія маюць дачыненне да аператыўна-тэхнічных падраздзяленняў Службы бяспекі Украіны, Генеральнага штаба Міністэрства абароны Украіны, альбо да прыхільнікаў "Прававога сектара" з мэтай правядзення выведвальных дзеянняў на тэрыторыі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі", - завілі спецслужбы непрызнанай рэспублікі.

Па іх словах, зараз устанаўліваюцца асобы, адказныя за запуск беспілотніка. У КДБ падкрэслілі, што лічаць заявы прадстаўнікоў Украіны "аб ваеннай пагрозе з боку Прыднястроўя" "дэзінфармацыяй, якая спрыяе нагнятанню абстаноўкі і абумоўлівае штучнае стварэнне перашкод свабодзе перамяшчэння грамадзян, якія пражываюць у Прыднястроўі".

Раней у Ціраспалі ўжо скардзіліся на тое, што падзеі ва Украіне негатыўна адбіваюцца на свабодзе перамяшчэння жыхароў рэспублікі і дастаўцы туды грузаў.

Апошнія навіны