BE RU EN

Меркель: «Вялікай васьмёркі» больш не існуе

  • 20.03.2014, 13:06

Калі Расея не зменіць свайго курсу, яе чакае трэцяя хваля санкцый.

Дзеянні Расеі ва Украіне азначаюць, што «Вялікай васьмёркі» больш не існуе, заявіла канцлер Ангела Меркель, перадае BBC.

У чацвер лідары Еўрапейскага Звяза павінны сустрэцца ў Брусэлі, каб абмеркаваць далейшыя мэтавыя санкцыі ў адказ на рашэнне Расеі анэксаваць Крым.

Сустрэча адбудзецца на фоне візіту генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна ў Маскву, дзе ён паспрабуе знайсці з расейскімі лідарамі дыпламатычнае рашэнне канфлікту.

У бліжэйшыя дні ЕЗ «створыць наступствы» для палітычных адносінаў з Расеяй і для ўзаемаадносінаў паміж «Вялікай васьмёркай» і Расеяй, заявіла спадарыня Меркель.

«Відавочна, што паколькі палітычны кантэкст для такога важнага фармату як «Вялікая васьмёрка» больш не прымальны - як бачым, цяпер так і ёсць - то «Вялікая васьмёрка»больш не існуе ні як саміт, ні як сам фармат», - сказала яна.

Яна таксама заявіла, што калі Расея ня зменіць свайго курсу, яе чакае трэцяя хваля санкцый.

«І яны, без сумневу, уключаць эканамічныя санкцыі», - дадала яна.

Фота: zn.ua

Апошнія навіны