BE RU EN

ЕЗ адкрыў свой рынак для Украіны

  • 11.03.2014, 17:30

Афіцыйнае рашэнне пра гэта сёння прыняла Еўракамісія.

Мытныя пошліны на ўкраінскія тавары, якія пастаўляюцца ў краіны Еўрапейскага Звяза, будуць часова паніжаныя да 1 лістапада 2014 года. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Еўрапейскай камісіі ў Страсбургу, піша Gazeta.ua.

Дакумент накіраваны на канчатковае зацвярджэнне ў Раду Еўразвяза і Еўрапейскі парламент.

Раней прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу заяўляў, што Еўрапейскі Звяз можа ў аднабаковым парадку адкрыць зону свабоднага гандлю з Украінай. Таксама ён сказаў аб тым, што Еўракамісія вызначыла пакет фінансавай дапамогі Украіне, згодна з якім яна можа атрымаць 11 млрд еўра на працягу некалькіх гадоў.

Па словах старшыні Еўракамісіі, пакет дапамогі складаецца з неадкладных каротка- і доўгатэрміновых мер, такіх як гандлёвая, эканамічная, фінансавая і тэхнічная падтрымка. З 11 млрд еўра дапамогі 1,6 млрд еўра будуць прадастаўлены ў форме крэдытаў, 1,4 млрд еўра - як гранты ад Еўразвяза. Акрамя таго, яшчэ да 3 млрд еўра Кіеў атрымае ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ) і 5 млрд еўра - ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

Апошнія навіны